На ААТ «Берасьцейскі мясакамбінат» адбылася разгермэтызацыя тэхналягічнага трубаправода з аміякам.
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Берасьцейскі абласны аддзел Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.
Паведамляецца, што на разгермэтызаваны ўчастак спыненая падача аміяку. Пацярпелых, паводле БелТА, няма.
На месцы здарэньня працуюць экстранныя службы. Прычыны надзвычайнага здарэньня пакуль невядомыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску цалкам аднавілі цеплазабесьпячэньне ў чатырох раёнах, якія засталіся без вады пасьля аварыі