У гэты дзень
1917 — Часовы ўрад Расеі прызнаў незалежнасьць Фінляндыі.
1918 — Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.
1922 — у Менску прайшла першая навуковая Купалаўская канфэрэнцыя (Купалаўскія чытаньні).
1958 — адкрыцьцё першага пасяджэньня Эўрапарлямэнту.
1982 — пачатак Фолклэндзкага канфлікту паміж Аргентынай і Вялікай Брытаніяй.
1992 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб стварэньні самастойных Узброеных сілаў краіны.
2003 — пачатак амэрыканскага ўварваньня ў Ірак.
2006 — трэція прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, уладу захаваў Аляксандар Лукашэнка, пачатак масавых пратэстаў, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Плошча».
2021 — адкрылася выстава Алеся Пушкіна ў Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні, што для мастака прывядзе да даносу на яго, арышту і сьмерці.
У гэты дзень нарадзіліся
1612 — Соф’я Слуцкая, княгіня, арыстакратка, асьветніца, сьвятая РПЦ.
1895 — Тамаш Грыб, палітык, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. ХХ ст., дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве й Чэхаславаччыне.
1900 — Севярын Віславух, гісторык.
1921 — Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.
1931 — Генадзь Кісялёў, гісторык літаратуры і культуры.
У памяці
1747 — Кацярына Апалінская, вялікая княгіня літоўская і польская каралева, жонка Станіслава Ляшчынскага.
1887 — Юзаф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кніг у гісторыі польскай літаратуры.
2005 — Арсень Скаруліс, беларускі палітычны актывіст, юрыст, абаронца ў шматлікіх палітычных працэсах 1996–2000 гадоў.