Рада замежных справаў Эўразвязу зьбіраецца 18 сакавіка, каб абмеркаваць расейскую агрэсію, а таксама становішча з правамі чалавека ў Беларусі.
«У пачатку пасяджэньня міністры замежных спраў краін ЭЗ правядуць нефармальны абмен думкамі празь відэасувязь зь Дзяржаўным сакратаром Злучаных Штатаў Амэрыкі Энтані Блінкенам», — паведамляе прэс-служба Рады.
Таксама Рада замежных спраў абмяркуе расейскую агрэсію супраць Украіны пасьля абмену думкамі зь міністрам замежных спраў Украіны Дзьмітром Кулебам у пачатку дыскусіі.
«Рада абмяняецца думкамі аб апошніх падзеях у Беларусі, засяродзіўшыся на пагаршэньні сытуацыі з правамі чалавека і падтрымцы беларускім рэжымам агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
«Сёньня, калі Рада замежных спраў ЭЗ зьбіраецца абмеркаваць сытуацыю ва Ўкраіне і Беларусі, я заклікаю да больш рашучых захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі, каб падарваць ягоную падтрымку расейскай вайны і дапамагчы нашай барацьбе за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю. Нам патрэбны ня проста словы, а дзеяньні», — напісала Сьвятлана Ціханоўская з нагоды уключэньня беларускага пытаньня ў парадак дня сёньняшняга пасяджэньня міністраў замежных спраў краін ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: Беларусі патрэбная «дарожная мапа» хуткага ўступленьня ў Раду Эўропы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэты кірунак адзіна правільны для Беларусі». Што Ціханоўская і генэральны сакратар Рады Эўропы напісалі ў супольным артыкуле ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада Эўразьвязу: дэмакратычная Беларусь — частка мірнай Эўропы