Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна зь перамогай на выбарах прэзыдэнта Расеі, якія прайшлі 17 сакавіка.
Як паведаміў праўладны тэлеграм-канал «Пул первого», Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну і «ад імя ўсяго беларускага народу і сябе асабіста» павіншаваў расейскага калегу зь перамогай.
У паведамленьні адзначаецца, што Лукашэнка назваў вынікі галасаваньня «ашаламляльнымі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз асудзіў, Беларусь і КНДР віталі. Як за мяжой адрэагавалі на выбары ў РасеіУ Расеі 17 сакавіка прайшлі прэзыдэнцкія выбары. Паводле ЦВК, перамог Уладзімір Пуцін, атрымаўшы 87,3 працэнта галасоў пасьля падліку 99 працэнтаў пратаколаў. Аднак ня ўсе замежныя лідэры палічылі сапраўднымі афіцыйныя вынікі галасаваньня.
Незалежныя назіральнікі і экспэрты ацэньваюць выбары як несвабодныя і неканкурэнтныя. Пуцін, які кіруе Расеяй з 2000 году, балятаваўся на пяты тэрмін. Усім кандыдатам ад непарлямэнцкіх партый і самавылучэнцам, якія зьбіралі подпісы, Цэнтральная выбарчая камісія ў рэгістрацыі адмовіла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна: як перастаць баяцца самага горшага