Аддзел этнічных дасьледаваньняў Інстытуту сацыялёгіі Літоўскага цэнтру сацыяльных навук і няўрадавая арганізацыя Diversity Development Group правялі апытаньне, у якім спрабавалі высьветліць стаўленьне жыхароў Літвы да розных сацыяльных, этнічных, рэлігійных груп і да мігрантаў.
Як паведаміла выданьне delfi.lt, апытаньне правялі летась у лістападзе, а цяпер кіраўніца аддзелу этнічных дасьледаваньняў Моніка Фрэюце-Ракаўскене падзялілася вынікамі.
«Мы выбралі тры найбольш вялікія групы — зь Украіны, Беларусі і Расеі, і пацікавіліся стаўленьнем да іх. Прапанавалі два пытаньні: ці хацелі б людзі жыць зь імі побач і працаваць разам. Найменей жыхары Літвы дыстанцуюцца ад украінцаў, а найбольш — ад расейцаў. Пасярэдзіне знаходзяцца беларусы», — сказала Моніка Фрэюце-Ракаўскене.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праверкі ў банках, забарона на зямлю і субсыдыя ад дзяржавы. Беларускія эмігранты расказалі, як купляюць кватэры ў ЛітвеПаводле яе, такія вынікі наўпрост адпавядаюць геапалітычным устаноўкам.
«Да мігрантаў з Расеі ставяцца як да прыежджых з краіны-агрэсаркі. Мяне крыху зьдзівіла стаўленьне да беларусаў. Людзі ўсё ж больш спрыяльна іх ацэньваюць, не як працоўных мігрантаў, а як палітычных уцекачоў, якія ўцякаюць ад рэпрэсій у сваёй краіне», — дадала яна.
Моніка Фрэюце-Ракаўскене паведаміла, што вывучалася таксама стаўленьне да мігрантаў, якія не размаўляюць па-літоўску.
«Асабліва вылучылі групу, якая ня ведае літоўскай, раней так не рабілі. Ёсьць два пытаньні: нежаданьне жыць у суседзтве і працаваць разам. Але заўсёды большая сацыяльная дыстанцыя была паміж суседзямі і меншая, калі ішлося аб калегах. Але ў выпадку з тымі, хто разам працуе і ня ведае літоўскай, дыстанцыя склала ажно 34%. Гэта група, якую ня хочуць браць у работнікі», — дадала кіраўніца аддзелу этнічных дасьледаваньняў Моніка Фрэюце-Ракаўскене.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы: беларускія спэцслужбы сочаць за літоўскімі дыпляматамі ў Менску для вэрбаваньня