Кітай, Расея і Іран праводзяць на гэтым тыдні сумесныя вайскова-марскія вучэньні ў раёне Аманскай затокі, паведаміў Голас Амэрыкі са спасылкай на Міністэрства абароны Кітаю.
У заяве вайсковага ведамства гаворыцца, што вучэньні «Морскі пояс бясьпекі — 2024» пройдуць з панядзелка па пятніцу і накіраваныя на «ўмацаваньне супрацы на моры» і «сумеснае запэўненьне рэгіянальнай бясьпекі на моры».
Тры краіны правялі аналягічныя вучэньні ў тым жа раёне летась.
Іранскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва IRNA паведаміла, што вучэньні пачнуцца ў аўторак, а назіраць за імі будуць прадстаўнікі Пакістану, Казахстану, Азэрбайджану, Аману, Індыі і ПАР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова на фоне пагроз з Расеі пачынае сэрыю вайсковых вучэньняў з прыцягненьнем рэзэрвістаўІранскія дзяржаўныя мэдыя адзначылі, што мэтай вучэньняў ёсьць «умацаваньне рэгіянальнай бясьпекі і яе асноваў і пашырэньне шматбаковай супрацы паміж краінамі-ўдзельніцамі».
У заяве, апублікаванай у панядзелак, Пэкін паведаміў, што Кітай адправіць для ўдзелу ў вучэньнях «ракетны эскадравы мінаносец „Урумчы“, ракетны фрэгат „Ліньі“ і карабель комплекснага забеспячэньня „Дунпінху“».
Некаторыя амэрыканскія службоўцы раней выказвалі занепакоенасьць наконт умацаваньня вайсковых сувязяў паміж трыма краінамі.
Летась тагачасны старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Марк Мілі заявіў, што Кітай, Расея і ЗША стануць праблемай для Вашынгтону «на многія гады наперад».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зноў абвясьцілі аб праверцы баявой гатоўнасьці арміі. Цяпер у адказ на манэўры NATO