Пра гэта піша выданьне Reform.by.
Спэцыяльнасьць адкрыецца ў 2024/25 навучальным годзе. Выпускнікі атрымаюць трайную кваліфікацыю «Географ. Выкладчык. Перакладчык». Прэсавая служба БДУ падкрэсьлівае, што такіх адмыслоўцаў да гэтага часу не рыхтавалі ў беларускіх ВНУ.
«Адкрыцьцё спэцыяльнасьці абумоўленае запатрабаванасьцю сярод айчынных арганізацый у канкурэнтных і ўнівэрсальных супрацоўніках, якія валодаюць комплекснымі ведамі ў галіне эканамічных, палітычных, сацыякультурных, этнічных асаблівасьцяў розных краін, а таксама валодаюць замежнай мовай і навыкамі як у пэдагагічнай, так і ў вытворчай дзейнасьці», — паведамляе прэсавая служба БДУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На факультэтах БДУ ўтварылі камісіі па прыёме на працуБДУ чакае, што выпускнікі па новай спэцыяльнасьці змогуць працаваць настаўнікамі, перакладчыкамі ў профільных арганізацыях і на вытворчасьці, у турыстычных, рэклямных і IT-кампаніях, адукацыйных і дасьледчых арганізацыях.
Працягласьць навучаньня складзе 4,5 гады. Можна будзе вучыцца як на бюджэце, гэтак і на платным. Студэнтаў будуць навучаць выкладчыкі факультэта сацыякультурных камунікацый і геафаку.