Беларуску эвакуавалі зь М’янмы, дзе яе ўтрымлівалі на закрытай тэрыторыі

М’янма. Ілюстрацыйнае фота

МЗС Беларусі расказаў, як вывозілі з Мʼянмы грамадзянку Беларусі. Гэта заняло месяцы.

«Некалькі месяцаў доўжылася апэрацыя па эвакуацыі грамадзянкі Беларусі, якая ўтрымлівалася ў Мʼянме на закрытай тэрыторыі пад аховай узброеных асоб», — заявілі ў МЗС.

Амбасадар Беларусі ў Віетнаме Ўладзімер Баравікоў расказаў, што беларуска трапіла на тэрыторыі Мʼянмы ў сытуацыю, якая пагражала яе жыцьцю.

«Комплекс мерапрыемстваў па яе вызваленьні праведзены міністэрствамі замежных і ўнутраных спраў, а таксама абароны Мʼянмы. Пасьпяховае вырашэньне сытуацыі было б немагчымае без актыўных дзеяньняў нашых ганаровых консульстваў у Бангкоку і Янгоне, кансультацый з нашымі казахстанскімі і расейскімі калегамі», — дадаў Баравікоў.

МЗС Беларусі рэкамэндуе беларусам дакладна правяраць прапановы працы за мяжой, спраўджваць іх легальнасьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Банглядэш і М’янму абрынуўся наймагутнейшы за паўтара дзясятка гадоў цыклён — тысячы людзей ужо пазбавіліся дамоў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: Глябальныя крызісы пагражаюць гендэрнай роўнасьці