Сайт чарговай дзяржаўнай арганізацыі зазнаў атакі кібэр-групы.
Пад 2-ю гадавіну Палка Каліноўскага група «Кібэрпартызаны» ўзламала сайт ДТСААФ, на ім разьмясьцілі фотаздымак са штандаром палка і віншаваньні беларускім ваярам.
Кібэрпартызаны — супольнасьць беларускіх праломнікаў, якая вядомая здабываньнем сакрэтных зьвестак дзяржаўных органаў і арганізацый кібэр-атак.
Два гады таму, 9 сакавіка 2022 году, беларускія добраахвотнікі аб’явілі пра абʼяднаньне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага. За гэты час яны прайшлі шлях ад невялікай групы пры тэрытарыяльнай абароне «Азоў» да найбуйнейшага нацыянальнага падразьдзелу замежнікаў у складзе Ўзброеных сіл Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь», — упраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад невялікай групы добраахвотнікаў да найбуйнейшага падразьдзелу замежнікаў у складзе УСУ. Полк Каліноўскага падвёў вынікі 2 гадоў