Украінская вайсковая выведка мяркуе, што ў вольнай Беларусі полк стане «асновай новага войска — дасьведчанай, загартаванай агнём слаўных бітваў, адданай сваёй дзяржаве», піша Позірк.
Адзначаецца, што беларускія добраахвотнікі змагаліся з расейскім агрэсарам «зьпершых дзён вялікай вайны»: «Абаранялі Кіеў, ваявалі за вызваленьне Мікалаеўшчыны, Херсоншчыны, Харкаўшчыны, абаранялі Севераданецк, Лісічанск, Бахмут».
«Баявыя пабрацімы былі і застаюцца побач з намі ў вызначальны для абодвух нашых народаў і будучыні ўсёй Эўропы час. Шануем імёны ваяроў палка, якія загінулі за годнасьць і свабоду Ўкраіны і Беларусі — Волата, Тэрора, Брэста, Сябра, Атама, Літвіна і дзясяткаў іншых храбрацоў, якія вярнуліся з бою на шчыце. Гонар і тым, хто зараз знаходзіцца на вастрыі пяра гісторыі, — усім, хто змагаецца за свабодную, шчасьлівую будучыню для сваіх сем’яў, сваёй нацыі і дзяржавы», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад невялікай групы добраахвотнікаў да найбуйнейшага падразьдзелу замежнікаў у складзе УСУ. Полк Каліноўскага падвёў вынікі 2 гадоў