Прэм’ер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс заявіў, што Эўропа ня прыме спробаў Расеі зьмяніць межы ў рэгіёне пры дапамозе сілы.
«Я думаю, што ўсе мы маем адно паведамленьне для Крамля: мы не баімся, мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну і яе грамадзян столькі, колькі спатрэбіцца, і мы застанёмся адзінымі ў гэтым пытаньні», — сказаў Кірыякас Міцатакіс на канфэрэнцыі Эўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсьце (Румынія).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы ўдарылі ракетай па Адэсе непадалёк ад месца сустрэчы Зяленскага і прэм'ера Грэцыі6 сакавіка прэмʼер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс знаходзіўся зь візытам у Адэсе. Расея нанесла ўдар недалёка ад месца, дзе ён сустракаўся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Тэлеканал CNN паведамляў, што выбух адбыўся за 500 мэтраў ад месца сустрэчы палітыкаў.
7 сакавіка ў Сілах абароны поўдня Ўкраіны заявілі, што ня зьвязваюць расейскі ўдар па Адэсе зь візытам Зяленскага і прэм’ера Грэцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сілах абароны поўдня Ўкраіны ня зьвязваюць расейскі ўдар па Адэсе зь візытам Зяленскага і прэм’ера Грэцыі