Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сілах абароны поўдня Ўкраіны ня зьвязваюць расейскі ўдар па Адэсе зь візытам Зяленскага і прэм’ера Грэцыі


Прэм’ер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэсавай канфэрэнцыі ў Адэсе 6 сакавіка 2024 году
Прэм’ер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэсавай канфэрэнцыі ў Адэсе 6 сакавіка 2024 году

Расея не спыняе атакі на прыпортавую інфраструктуру Адэсы.

Кіраўніца аб’яднанага прэсавага цэнтру Сіл абароны поўдня Ўкраіны Натальля Гумянюк заявіла, што расейцы не спыняюць напады на прыпартовую інфраструктуру Адэсы.

«Расея — тэрарыст, і яна відавочна працягвае атакаваць прыпартовую інфраструктуру. Так, па Адэсе нанесьлі ракетны ўдар, імаверна, балістычнай зброяй, з пацэльваньнем у адно з памяшканьняў прыпартовай інфраструктуры. Але гэта ніякім чынам не зьвязана з канкрэтным візытам. Гэта зьвязана з тэрорам, які вораг дастаткова мэтадычна праводзіць», — сказала Натальля Гумянюк у этэры праекту Радыё Свабода «Донбасс. Реалии».

Кіраўніца аб’яднанага прэсавага цэнтру Сілаў абароны поўдня Ўкраіны таксама нагадала, што Расея атакавала інфраструктуру Адэсы перад падпісаньнем збожжавай дамовы і пасьля яе заканчэньня.

6 сакавіка грэцкая газэта «Прото Тэма» паведаміла, што Расея нанесла ракетны ўдар па картэжы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў Адэсе. Гэта адбылося падчас візыту ў горад прэм’ер-міністра Грэцыі Кірыякаса Міцатакіса.

Пазьней на прэсавай канфэрэнцыі ў Адэсе Ўладзімір Зяленскі пацьвердзіў факт удару і сказаў, што ёсьць ахвяры.

«Мы сёньня бачылі гэты ўдар. Вы бачыце, з кім маем справу, ім усё роўна, куды біць. Я ведаю, што сёньня былі ахвяры, я яшчэ ня ведаю ўсіх падрабязнасьцяў, але ведаю, што ёсьць загінулыя, ёсьць параненыя», — сказаў Зяленскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG