Фігуранта «пінскай справы» Алега Рубца абвінавацілі ў «злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі».
Чарговы суд над Алегам Рубцом пачаўся 27 лютага. Працэс вяла судзьдзя Сьвятлана Самусева. 7 сакавіка паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі») яна прызначыла Рубцу 1 год 6 месяцаў зьняволеньня, паведамляе «Вясна».
- Алег Рубец скончыў ліцэй у Пінску і адпрацоўваў абавязковы тэрмін трактарыстам. Яго затрымалі 10 жніўня 2020 году за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Пінску, пры затрыманьні моцна пабілі.
- Суд прызначыў 5,5 года калёніі. У чэрвені 2022 году пакараньне ўзмацнілі і перавялі Алега з калёніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар трымалі ў штрафным ізалятары. Праваабаронцы прызналі справу супраць яго палітычна матываванай.
- Агулам у ШЫЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 дзён.