Ціханоўская: «8 сакавіка — гэта нагода гучна заявіць: гвалт недапушчальны»

Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота

8 сакавіка, у Міжнародны жаночы дзень, Сьвятлана Ціханоўская запісала зварот да беларусак.

Яго асноўная тэма — гвалт у адносінах да жанчын. Дэмакратычная лідэрка падкрэсьліла: гвалт часта замоўчваюць, але пра яго неабходна гаварыць — бо на месцы Лізы, якая загінула ў Варшаве, магла апынуцца кожная.

Сьвятлана Ціханоўская заявіла сярод іншага:

«Дарагія жанчыны, якія дзяліліся асабістымі гісторыямі пад хэштэгам #хопіць_гвалціць — дзякуй вам за сьмеласьць. Дзякуючы такім гісторыям я бачу, што жанчыны навучыліся нават праз боль адкрываць вочы іншым на тое, што перажывае велізарная колькасьць дзяўчатак, дзяўчат і жанчын. Вы дзеліцеся гісторыямі, ведаючы, што можаце сутыкнуцца з камэнтарамі „сама вінаватая“ або „ня трэба было правакаваць“.

Я хачу нагадаць кожнай з вас, хто сутыкнуўся з гвалтам, — вы не вінаватыя. У гвалце вінаваты заўсёды той, хто яго ўчыніў.

Я хачу падзякаваць вам за тое, што вы падтрымліваеце і бароніце адна адну, калі бачыце несправядлівасьць. Ніколі не сумнявайцеся ў сваёй сіле і здольнасьці прымусіць увесь сьвет пачуць ваш голас».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы павінны рэагаваць». Як прайшоў «Ціхі марш» у памяць аб згвалтаванай Лізавеце. Відэарэпартаж Свабоды
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі з 2020 году пад палітычны перасьлед трапілі 8000 жанчын
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская абмеркавала са старшынёй Эўракамісіі праблемы легалізацыі беларусаў у Эўразьвязе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская на зьезьдзе Эўрапейскай народнай партыі параўнала становішча беларускіх палітвязьняў з сталінскімі часамі