Міністар замежных справаў Армэніі Арарат Мірзаян заявіў, што супраца краіны з Эўрапейскім Зьвязам накіраваная на забесьпячэньне эканамічнай устойлівасьці краіны і дывэрсыфікацыі яе эканамічных рэсурсаў.
«Мы нацэленыя на далейшае паглыбленьне нашых дачыненьняў з Эўрапейскім Зьвязам настолькі, наколькі да гэтага гатовы Эўразьвяз», — працытавала міністра дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Armenpress.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армэнія спыняе працу расейскіх памежнікаў у Ерэванскім аэрапорцеУ сакавіку Армэнія афіцыйна заявіла аб спыненьні працы расейскіх памежнікаў у аэрапорце Ерэвану.
У лютым улады Армэніі абвясьцілі пра замарожваньне ўдзелу краіны ў АДКБ. Неўзабаве пасьля гэтага старшыня парлямэнту краіны Ален Сіманьян заклікаў вывесьці супрацоўнікаў памежнай службы ФСБ Расеі зь ерэванскага аэрапорту Звартноц. У МЗС Расеі заяву Сіманьяна назвалі прыкладам «недружалюбных паводзін».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Армэніі заявіў аб «замарожваньні» удзелу краіны ў АДКБ і спробах Расеі дэстабілізаваць сытуацыю