Зьнешнепалітычнае ведамства накіравала брытанскаму боку адпаведны запыт на агрэман (папярэдняя згода адной дзяржавы на прызначэньне пэўнай асобы ў якасьці кіраўніка дыпляматычнага прадстаўніцтва іншай дзяржавы — рэд.), гаворыцца ў прэс-рэлізе МЗС Украіны.
Валеры Залужны быў на пасадзе галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны зь ліпеня 2021 году.
8 лютага 2024 году Зяленскі адправіў Залужнага ў адстаўку, прызначыўшы новым галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны камандуючага Сухапутнымі войскамі генэрал-палкоўніка Аляксандра Сырскага.
На наступны дзень пасьля адстаўкі Зяленскі прысвоіў Залужнаму званьне Героя Ўкраіны.
Чуткі пра канфлікт паміж Зяленскім і Залужным сталі актыўна зьяўляцца і абмяркоўвацца як ва ўкраінскіх, так і ў сусьветных СМІ ў канцы 2023 году на фоне не апраўданых чаканьняў наступу ўкраінскай арміі.
58-гадовы Аляксандар Сырскі, які заняў пасаду галоўнакамандуючага УСУ пасьля Залужнага, — ураджэнец Расеі, ва Ўкраіне жыве з 1980 году. Сярод іншага, Сырскі ўзначаліў абарону Кіева на пачатку расейскай ваеннай агрэсіі ў лютым 2022 году, за што пасьля яму было прысвоена званьне Героя Ўкраіны. Ён жа арганізаваў пераможны контранаступ пад Харкавам летам мінулага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі адправіў у адстаўку Залужнага і прызначыў новага кіраўніка УСУ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны заявіў пра неабходнасьць «сур’ёзнай перазагрузкі» ў кіраўніцтве ўраду і войска