Пастару Аляксандру Зарэцкаму зноў прысудзілі 15 дзён арышту
Пастара з Новалукомля Аляксандра Зарэцкага затрымалі 22 лютага за тое, што ён маліўся за Ўкраіну. Яго пакаралі адміністрацыйным арыштам на 15 сутак паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), паведамляе «Хрысьціянская візія».
8 сакавіка ён павінен быў выйсьці на волю, але 6 сакавіка яго паўторна арыштавалі на 15 сутак — па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Такім палічылі пропаведзь падчас богаслужэньня.
Раней мясцовыя ідэолягі ня раз прад'яўлялі пастару прэтэнзіі наконт зьместу малітваў і пропаведзяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: пастара з Новалукомля арыштавалі на 15 сутак за малітву аб УкраінеЖыхар Пружанаў выказаўся ў бальніцы пра Лукашэнку і паехаў на «хімію»
13 лютага 2024 году ў судзе Пружанскага раёну разгледзелі справу Васіля Ячычкі, паведамляе «Вясна».
Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) і асудзілі на два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у ПУАТ («хіміі»). Прысуд агучыў судзьдзя Ігар Жытко.
Яго прызналі вінаватым у тым, што 18 лістапада 2023 году ён нібыта зьняважліва выказаўся на адрас Лукашэнкі, знаходзячыся ў Пружанскай раённай бальніцы. Туды ён трапіў пасьля таго, як яго нецьвярозым затрымаў інспэктар ДПС, калі ён ехаў на ровары.
Васіль прызнаў віну.
За Марш асудзілі мужа і жонку: іх затрымалі, калі яны выяжджалі зь Беларусі ў госьці да дзяцей
9 лютага 2024 году вынесьлі прысуд мужу і жонцы Мікалаю і Іне Шляжко, якіх затрымалі на выезьдзе зь Беларусі, калі яны ехалі ў госьці да дзяцей. Ім прысудзілі па два з паловай гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў ПУАТ («хатняй хіміі»), паведамляе «Вясна».
Вырак агучыла судзьдзя Вольга Емяльянчанка ў судзе Савецкага раёну Менску. Яна прызнала мужа і жонку вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
Паводле абвінавачаньняў, Мікалай і Іна ўзялі ўдзел у адным зь менскіх Маршаў у 2020 годзе. Сужонцы прызналі віну. Мужчына пацьвердзіў, што яны выходзілі на праезную частку дарогі. Доказам па справе былі фатаздымкі на тэлефоне, на якіх муж і жонка знаходзіліся на праезнай частцы падчас мірнага сходу.
Да прысуду Мікалай і Іна былі пад вартай, іх вызвалілі ў залі суду. Яны ўнесеныя ў «сьпіс экстрэмістаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 сакавіка: масавы суд у Баранавічах за ўдзел у пратэстахЗа данат у 10 даляраў затрымалі прадпрымальніка
Сьцьвярджаецца, што ён удзельнічаў у акцыях пратэсту і зрабіў данат праекту Nexta ў памеры 10 даляраў. Мужчыну таксама прымусілі паказаць кубкі з «Пагоняй», зь якіх ён піў гарбату падчас «пратэставых чаяваньняў» — ён паабяцаў, што разаб'е іх пасьля вызваленьня.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», затрыманага зваць Анатоль Якубовіч.
Затрыманьне ў Горадні
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа зь беларусам, затрыманым за ўдзел у пратэстах 2020 году.
На відэа сілавікоў мужчына кажа, што яго затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту, дзе ён ішоў па праезнай частцы разам з іншымі людзьмі. Таксама затрыманы сказаў, што пакідаў у інтэрнэце «нэгатыўныя» камэнтары на адрас міліцыянтаў і Лукашэнкі.
Па якім артыкуле затрымалі мужчыну і ў якім ён статусе — невядома, піша Mediazona.by.
У Менску з жніўня 2020 году распачалі больш за 7400 «экстрэмісцкіх» крымінальных справаў
Такую лічбу агучыў намесьнік начальніка менскага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Андрэй Грыб.
Ён падкрэсьліў, што расьсьледаваньне такіх справаў працягваецца і не спыняецца ні на адзін дзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 сакавіка: у Бярозе затрымалі чатырох мужчын за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе