Перабоі з сувязьзю, інтэрнэтам і тэлевізіяй у сувязі з тэхнічнымі работамі галоўнага апэратара электрасувязі «Белтэлекам» у сакавіку закрануць усе вобласьці Беларусі. Выданьне «Точка» сабрала інфармацыю пра тое, дзе і калі адключаць сувязь, Wi-Fi і тэлевізію.
Дзе адключаць сувязь і Wi-Fi
У Менску 7 сакавіка ў некаторых месцах будуць недаступныя паслугі byfly, Ethernet і VPN.
У Берасьці і Берасьцейскім раёне перабоі паслуг byfly і Wi-Fi чакаюцца 7, 15, 19 і 26 сакавіка.
У Віцебску перабоі магчымыя 7 і 14 сакавіка. Праблемы зь перадачай дадзеных 7 сакавіка будуць і ў Навалукамлі, 14 сакавіка — у Мёрах.
Жыхары Рэчыцкага раёну будуць мець абмежаваньні доступу да byfly, ZALA і VPN 12 сакавіка, жыхары Ельскага раёну — 13 сакавіка.
У Горадзенскай вобласьці 7 сакавіка без інтэрнэту застанецца частка Ашмянскага раёну.
У Магілёве byfly і ZALA будуць адсутнічаць уначы 13 сакавіка. На наступны дзень гэтыя ж абмежаваньні будуць у жыхароў Краснапольля.
Поўны сьпіс можна паглядзець тут.
Варта адзначыць, што наконт VPN маецца на ўвазе не віртуальная прыватная сетка, якой карыстаюцца многія беларусы для доступу да забароненых уладамі сайтаў, а адмысловая паслуга Белтэлекаму «Аб’яднаньне карпаратыўных сетак па IP-пратаколе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Свобода» супраць прапаганды: зьявіўся спадарожнікавы пакет незалежных СМІ, даступны і ў БеларусіДзе зьнікне тэлевізія
Работы ў Менску пройдуць 22 сакавіка. Агулам у сакавіку ў Менскай вобласьці магчымыя перабоі ў Дзяржынскім, Салігорскім, Менскім, Лагойскім, Барысаўскім, Вялейскім, Смалявіцкім, Стаўпецкім раёнах.
У Берасьцейскай вобласьці тэлевізію у сакавіку ў розныя дні могуць адключыць у Дарагічынскім, Бярозаўскім, Янаўскім, Пінскім, Столінскім, Ганцавіцкім, Івацэвіцкім, Пружанскім, Камянецкім і Кобрынскім раёнах.
У Віцебскай вобласьці таксама будзе шмат адключэньняў. Яны закрануць тэрыторыі Докшыцкага, Лепельскага, Расонскага, Полацкага, Гарадоцкага, Чашніцкага, Шумілінскага, Сеньненскага, Лёзьненскага, Бешанковіцкага, Аршанскага раёнаў.
На Гомельшчыне «пацярпяць» Буда-Кашалёўскі, Жлобінскі, Рагачоўскі і Сьветлагорскі раёны.
У Горадзенскай вобласьці таксама будуць назірацца перабоі на тэрыторыі Бераставіцкага, Горадзенскага, Івейскага, Карэліцкага, Лідзкага, Ашмянскага, Смаргонскага, Шчучынскага, Мастоўскага раёнаў.
Чакаюцца праблемы з ТВ і ў Магілёўскай вобласьці: у Крычаўскім, Горацкім, Амсьціслаўскім, Дрыбінскім, Асіповіцкім, Магілёўскім, Касьцюковіцкім, Краснапольскім, Клімавіцкім, Хоцімскім, Слаўгарадзкім і Бялыніцкім раёнах.
Падрабязны расклад адключэньняў у сакавіку ў сувязі з тэхнічнымі працамі можна паглядзець тут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белтэлекам» папярэдзіў пра перабоі ў працы тэлевізіі і радыё на поўдні краіны