Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю праверыла работу больш як 50 інтэрнэт-крамаў. У выніку выяўлена каля 40 парушэньняў. Суб’ектам гаспадараньня, якія дапусьцілі парушэньні, накіравалі 5 прадпісаньняў і 34 рэкамэндацыі наконт выпраўленьн.
Маніторынг паказаў, што часьцей за ўсё парушаецца пастанова Савету міністраў № 31 «Аб зацьвярджэньні Правілаў продажу тавараў пры ажыцьцяўленьні дыстанцыйнага гандлю». Напрыклад, пакупнікоў не інфармуюць аб поўным найменьні і месцы знаходжаньня юрыдычнай асобы або ІП.
Акрамя таго, онлайн-крамы не даводзілі зьвесткі аб умовах набыцьця і аплаце тавараў, а таксама спосабах іх аплаты, дастаўцы тавараў, кошце і ўмовах аплаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскія пракуроры знайшлі «экстрэмісцкія» кнігі ў інтэрнэт-крамахТаксама ўстаноўленыя факты разьмяшчэньня на галоўнай старонцы асобных інтэрнэт-крамаў рэклямы алькагольнага напою, якая зьмяшчае выяву напою і яго спажывецкага ўпакаваньня. Пры гэтым рэклямадаўца ня ёсьць вытворцам алькагольных напояў. Такім чынам, названая рэкляма забаронена.
Аналягічныя парушэньні дапушчаныя і ў рэкляме тытунёвых вырабаў, нетытунёвых нікатыназьмяшчальных вырабаў, вадкасьцяў для электронных сыстэмаў курэньня на інтэрнэт-рэсурсе суб’екту гаспадараньня, які ня быў вытворцам і (або) імпартэрам такіх тавараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З тэхнічных прычынаў»: буйная гандлёвая сетка касмэтыкі і побытавай хіміі «Міла» зноў прыпыніла онлайн-замовы