Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што сілавікі затрымалі чатырох жыхароў гораду Бярозы Берасьцейскай вобласьці.
На відэа, апублікаваным у праўладным тэлеграм-канале, яны расказваюць, што ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў сваім горадзе.
У якім статусе затрыманыя і які артыкул ім інкрымінуюць, — невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 29 лютага: 10 дзён арышту за кветкі і партрэт Навальнага ля расейскага кансуляту ў Горадні