У нядзелю Канада абвясьціла пра новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў Расеі ў сувязі са сьмерцю расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на міністарку замежных спраў Канады Мэляні Джалі, пад санкцыі трапяць шэсьць расейскіх чыноўнікаў, у тым ліку прадстаўнікі пракуратуры, судовай сыстэмы і сыстэмы выкананьня пакараньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве трэці дзень запар была чарга з кветкамі да магілы Навальнага- Паводле афіцыйнай вэрсіі, Аляксей Навальны памёр у калёніі 16 лютага. Аднак расейскія праваабаронцы кажуць, што Навальнага, магчыма, катавалі перад сьмерцю, у прыватнасьці зьвязвалі і катавалі холадам.
- Гэтую інфармацыю перадалі галоўнаму расьсьледніку сьмерці Навальнага Хрысту Грозеву. Gulagu.net заклікаў адкласьці пахаваньне Навальнага і правесьці незалежную экспэртызу і дасьледаваньні па-за межамі Расеі.