Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня і разважае, чаму Аляксандар Лукашэнка заявіў пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, якія ўлады зьбіраюцца правесьці ў 2025 годзе.
25 лютага пасьля галасаваньня на выбарчым участку ў Менску Лукашэнка заявіў, што пойдзе на наступныя прэзыдэнцкія выбары ў 2025 годзе.
«Перадайце ім (апазыцыі — РС), што пайду! І чым больш складаная будзе абстаноўка, чым яны будуць больш напружваць вас, мяне і грамадзтва, тым хутчэй я пайду на гэтыя выбары». — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта Лукашэнку праводзіць выбары ў 2025 годзе і што на іх могуць зрабіць дэмакратычныя сілы? Тлумачыць палітоляг Казакевіч