Папулярнае выданьне «Українська правда» апублікавала дасьледаваньне журналіста Міхаіла Ткача аб гандлі паміж Польшчай і Расеяй у той час, як польска-ўкраінская мяжа застаецца заблякаванай фэрмэрамі з боку Польшчы.
Падчас здымак сюжэту аб транзыце прадукцыі паміж Польшчай і Расеяй празь Беларусь журналістаў затрымалі. Паводле Міхаіла Ткача, абшукалі іх машыну, забралі ўсе карткі памяці з камэр, забралі ўсе тэлефоны, дакумэнты выдалілі частку зьнятага матэрыялу.
Сытуацыю ўлагодзілі пасьля ўмяшаньня пасольства Ўкраіны ў Польшчы. Польскі бок пацьвердзіў, што ўкраінскіх журналістаў даставілі ў пастарунак. Старшы камісар Анджэй Фіёлэк, прэс-сакратар камэнданта правінцыйнай паліцыі ў Любліне, паведаміў, што мужчын даставілі ў пастарунак для высьвятленьня іх асобаў. Празь некалькі гадзін іх адпусьцілі.
Амбасадар Васіль Зварыч у інтэрвію Wirtualna Polska пацьвердзіў, што ўмяшаўся ў справу журналістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці гатовае ўкраінскае грамадзтва да працяглай вайны? Тлумачэньне ўкраінскага палітоляга Фясенкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы паабяцалі разблякаваць мяжу з Украінай цягам некалькіх гадзін