44-гадовы Андрэй Глінскі памёр каля чатырох месяцаў таму.
На пасаду начальніка ўпраўленьня супрацьдзеяньня кібэрзлачыннасьці Берасьцейскага УУС ён заступіў летам 2022 году.
У міліцыі, паводле інфармацыі Mayday team, Глінскі прапрацаваў роўна 20 гадоў. Адразу пасьля ўнівэрсытэту ён пайшоў працаваць у аддзел па барацьбе са злачынствамі ў сфэры высокіх тэхналёгій.
Сілавік спэцыялізаваўся на крадзяжах з дапамогай фішынгу, а таксама чытаў лекцыі пра «кібэртэрарызм» у Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце.
У апошні год ягонае падразьдзяленьне займалася грамадзянамі, якія рабілі незаконныя апэрацыі з крыптавалютай. Грошы пераважна мелі крымінальнае паходжаньне. У некаторых выпадках сумы канфіскацый па рашэньні сілавікоў складалі больш за паўмільёна даляраў ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выхадзец з КДБ, перасьледаваў Фядуту, меў «няпростага» бацьку. Што вядома пра новага кіраўніка ДФР ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі сапраўды мужык, ня будзь пасьмешышчам». Воіны-аўганцы пытаюцца, за што Азаронку далі мэдаль «За адвагу»