«Прашу ўрад павялічыць фінансаваньне міжнародных праграм у сфэры прасоўваньня расейскай мовы і нашай шматнацыянальнай культуры. Найперш, канечне, на прасторы СНД, дый у сьвеце ў цэлым», — заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 27 лютага падчас штогадовага пасланьня Фэдэральнаму сходу.
Тэкст апублікаваны на сайце Крамля.
Непасрэдна Беларусь ён згадаў толькі аднойчы, расказаўшы аб плянах будаўніцтва высакахуткаснай чыгункі паміж Масквой і Менскам.
«Першы маршрут паміж Масквой і Пецярбургам пройдзе празь Цьвер і нашу старажытную сталіцу — Вялікі Ноўгарад. Затым будзем пракладаць магістралі ў Казань і на Ўрал, у Растоў-на-Доне, на Чарнаморскае ўзьбярэжжа, у Менск, у брацкую Беларусь, па іншых запатрабаваных кірунках», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заявіў аб гатоўнасьці расейскай ядзернай зброі і прыгразіў трагічнымі наступствамі «інтэрвэнтам» з Захаду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заявілі, што да міжнароднага руху русафілаў далучыліся прадстаўнікі 130 краін. Летась было 77, у тым ліку Беларусь