Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю, у тэксьце якой наўпрост сказана, што Аляксея Навальнага забілі і што адказныя за гэта расейскія ўлады і асабіста Ўладзімір Пуцін, піша выданьне «Медуза».
Рэзалюцыю падтрымалі 506 эўрадэпутатаў, дзевяць прагаласавалі супраць, яшчэ 32 устрымаліся.
У галоўных тэзісах рэзалюцыі гаворыцца, сярод іншага, што ўрад Расеі і асабіста Пуцін нясуць крымінальную і палітычную адказнасьць за забойства іх галоўнага апанэнта Аляксея Навальнага, і ў такіх абставінах ёсьць падставы ўзьняць пытаньне пра легітымнасьць Пуціна.
Таксама Эўрапарлямэнт патрабуе прыцягнуць да адказнасьці «палітычнае кіраўніцтва Расеі» і ўвесьці санкцыі супраць людзей, якія маюць дачыненьне да крымінальнага перасьледу Аляксея Навальнага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін павінен адказаць за тое, што зрабіў з суседняй мірнай краінай», — Юлія Навальная выступіла ў Эўрапарлямэнце- Аляксей Навальны памёр 16 лютага ў папраўчай калёніі асаблівага рэжыму ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе за Паўночным палярным кругам. Палітыку было 47 год.
- Па выніках ускрыцьця сьмерць Навальнага прызналі натуральнай, вынікае з падрыхтаванага ўладамі мэдычнага пасьведчаньня. Паплечнікі і сямʼя Навальнага не казалі, ці будзе паўторная экспэртыза. Расейскія праваабаронцы кажуць, што Навальнага, магчыма, перад сьмерцю катавалі.