Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнага пахаваюць 1 сакавіка ў Маскве на Барысаўскіх могілках


Плякат з фотаздымкам Аляксея Навальнага на акцыі памяці ў Нью-Ёрку, ЗША. Ілюстрацыйнае фота
Плякат з фотаздымкам Аляксея Навальнага на акцыі памяці ў Нью-Ёрку, ЗША. Ілюстрацыйнае фота

Першапачаткова плянавалі пахаваньне Навальнага на 29 лютага, але перанесьлі на дзень. Вядома, што 29 лютага Ўладзімір Пуцін выступіць са штогадовым заротам у расейскім парлямэнце.

«Адпяваньне Аляксея адбудзецца ў царкве ў гонар абраза Божай Маці «Суціш мой смутак» у Мар’іне пад Масквой 1 сакавіка ў 14:00», – паведаміла прэс-сакратар палітыка Кіра Ярмыш.

Чакаецца, што 29 лютага апоўдні адбудзецца пасланьне Пуціна Фэдэральнаму сходу.

  • Паводле афіцыйнай вэрсіі, Аляксей Навальны памёр у калёніі 16 лютага. Аднак расейскія праваабаронцы кажуць, што Навальнага, магчыма, катавалі перад сьмерцю, у прыватнасьці зьвязвалі і катавалі холадам.
  • Гэтую інфармацыю перадалі галоўнаму расьсьледніку сьмерці Навальнага Хрысту Грозеву. Gulagu.net заклікаў адкласьці пахаваньне Навальнага і правесьці незалежную экспэртызу і дасьледаваньні па-за межамі Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG