У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб правядзеньні камісіяй Генэральнага штабу Ўзброеных сіл праверкі органаў кіраваньня тэрытарыяльнай абароны Менску.
«Мэта праверкі — ацаніць узровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны, эфэктыўнасьць працы адказных асобаў адміністрацый і вайсковых камісарыятаў раёнаў у кіраўніцтве яе падрыхтоўкай, а таксама працы ў пытаньнях арганізацыі народнага апалчэньня сталіцы», — адзначаецца ў паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі вызначылі парадак выдачы зброі і боепрыпасаў для «народнага апалчэньня»З пачатку 2023 году ў Беларусі пэрыядычна праводзяць вучэньні тэрытарыяльных войскаў. Ад пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, колькасьць вайсковых вучэньняў на беларускай тэрыторыі значна павялічылася.
Кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дало вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У беларускай арміі новы навучальны год сплянавалі з улікам «сучасных узброеных канфліктаў»