Ужо сёньня: адзіны дзень галасаваньня

Ілюстрацыйнае архіўнае фота.

Падзеі 25 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

У Беларусі пройдзе адзіны дзень галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Да выбараў дапушчаныя толькі ляяльныя рэжыму кандыдаты ў дэпутаты. Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазыцыі.

Таксама ў гэты дзень

1918 — створанае Менскае беларускае прадстаўніцтва — палітычнае аб’яднаньне беларускіх партыяў і групаў лібэральнай і правацэнтрысцкай арыентацыі ў 1918 — пачатку 1919 году.

1921 — савецкія войскі занялі Тбілісі. У Грузіі гэты дзень лічаць Днём савецкай акупацыі.

1956 — на закрытым пасяджэньні XX зьезду КПСС Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам пра культ асобы Ёсіфа Сталіна. Гэты даклад паклаў пачатак працэсу дэсталінізацыі ў СССР.

Выступ Мікіты Хрушчова на ХХ зьезьдзе КПСС

У гэты дзень нарадзіліся

1778 — Хасэ дэ Сан Марцін, кіраўнік вайны за незалежнасьць гішпанскіх калёній у Паўднёвай Амэрыцы.

1871Леся Ўкраінка, украінская паэтка і пісьменьніца.

Леся Ўкраінка

1879Гасан Канапацкі, беларускі вайсковец, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху.

1906Павал Каруза, беларускі фальклярыст, кампазытар, грамадзка-палітычны дзеяч.

1909Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадзкі і культурны дзеяч.

1943Джордж Гарысан, ангельскі музыка, удзельнік гурту The Beatles.

Рынга Стар, Пол Макартні, Джордж Гарысан і Джон Ленан. 9 жніўня 1969

1947 году — Яўген Шатохін, беларускі мастак і грамадзкі дзеяч. Ён быў сябрам праўленьня Беларускага саюзу мастакоў і ўваходзіў у мастацкую суполку «Пагоня».

1957 Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.

У памяці

1959 Кляўдуш Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзеяч. Распрацаваў эскіз сьцяга БНР.

Кляўдуш Дуж-Душэўскі. Здымак з фондаў БДАМЛМ

1960Уладзіслава Луцэвіч, жонка Янкі Купалы і стваральніца яго музэю.

Уладзіслава Луцэвіч і Янка Купала, 1916