Як зазначае прэс-служба ведамства, «з улікам асаблівай дзяржаўнай важнасьці расьсьледаваньня крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народу» неабходна «давесьці да сусьветнай супольнасьці Берасьцейскую крэпасьць ня ў якасьці форту XIX стагодзьдзя, а як мэмарыял Вялікай Айчыннай вайны, які сымбалізуе абарону сьвету ад нацызму і барацьбу з разьвязанай палітыкай генацыду ў адносінах да нашага народу».
На думку нагляднага ведамства, такая фармулёўка будзе садзейнічаць прыняцьцю станоўчага рашэньня, бо спробы ўнесьці крэпасьць у сьпіс UNESCO як «абарончае збудаваньне Расейскай імпэрыі XIX–XX стагодзьдзяў» не ўвянчаліся посьпехам, у тым ліку ў сувязі з тым, што да 2021 году «дзейнічаў мараторый на занясеньне ў сьпіс аб’ектаў, зьвязаных з падзеямі ваеннай гісторыі».
Тэму «генацыду беларускага народу» ўлады пачалі актыўна прасоўваць каля трох гадоў таму, за яго публічнае адмаўленьне ўвялі крымінальную адказнасьць. Пры гэтым прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ўвесь час праводзяць паралель паміж гітлераўцамі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і гвалту з боку сілавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Езьдзяць на экскурсіі і ў Нясьвіж, і ў Берасьцейскую крэпасьць». Спрэчка сацыёляга і палітоляга пра раскол у беларускім грамадзтве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямецкі гісторык: Гераічная абарона Берасьцейскай крэпасьці — міт, заснаваны на хлусьні