Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн назваў «варʼяцкім сучым сынам» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на сваім перадвыбарным сходзе вечарам 21 лютага.
«У нас ёсьць такія звар’яцелыя сучыя сыны, як Пуцін і іншыя, і нам трэба заўсёды турбавацца аб ядзерным канфлікце, але экзыстэнцыйная пагроза для чалавецтва — гэта клімат», — сказаў Байдэн, якога цытуе «Голас Амэрыкі».
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што падобныя выразы «наўрад ці абражаюць» Пуціна, але прыніжаюць тых, хто іх выкарыстоўвае.
Пяскоў выказаў думку, што з боку Байдэна гэта спроба «выглядаць галівудзкім каўбоем».
Уладзімір Пуцін разьвязаў вайну Расеі супраць Украіны, якая прынесла шмат ахвяр і разбурэньняў, яго абвесьцілі ў міжнародны вышук за ваенныя злачынствы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторык Тымаці Снайдэр: «З Расеяй, якая прайграла, лягчэй мець справу» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп пракамэнтаваў сьмерць Навальнага бяз згадваньня Пуціна