Літва з сакавіка закрые яшчэ два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю, дзейных застанецца толькі два. МАПА

Памежны пераход «Лаварышкі». Архіўнае фота

Памежны пераход «Лаварышкі». Архіўнае фота

Праз гэтыя пункты пропуску спыняць рух пешаходаў і транспарту.

Урад Літвы падтрымаў ініцыятыву Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызіснымі сытуацыямі аб закрыцьці яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю.

Як паведаміла выданьне delfi.lt, праца двух памежных пераходаў — «Райгорад» і «Лаварышкі» — будзе спынена 1 сакавіка.

Праз гэтыя пункты пропуску спыняць рух пешаходаў і транспарту.

Адкрытымі застануцца пункты пропуску «Меднікі» і «Салечнікі», але на іх зь вясны таксама абмяжуюць рух пешаходаў і веласіпэдыстаў.

Урад таксама пагадзіўся паступова скарачаць колькасьць дазволаў на ажыцьцяўленьне пасажырскіх перавозак літоўскім і беларускім перавозчыкам. Апроч таго, абмяжуюць пасадку і высадку пасажыраў на чыгуначнай станцыі «Кена».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва разглядае магчымасьць закрыцьця яшчэ двух памежных пунктаў на мяжы зь Беларусьсю

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызіснымі сытуацыямі Літвы Вілмантас Віткаўскас 6 лютага паведаміў пра ініцыятыву з 1 сакавіка закрыць на мяжы зь Беларусьсю яшчэ два памежныя пераходы — «Райгорад» і «Лаварышкі».

Супраць гэтай ініцыятывы выступілі Сьвятлана Ціханоўская і мясцовыя ўлады тых тэрыторый, дзе знаходзяцца гэтыя пункты пропуску.

18 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск/Лоша і Відзы/Цьверач.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады памежных зь Беларусьсю рэгіёнаў Літвы выступілі супраць закрыцьця яшчэ двух кантрольных пунктаў на мяжы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня трэба будаваць жалезную заслону». Ціханоўская супраць закрыцьця Літвой памежных пераходаў зь Беларусьсю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы пра закрыцьцё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю: жалезная заслона ўжо ёсьць