У Генпракуратуры агучылі зьвесткі па «экстрэмісцкіх» крымінальных справах, якія разглядалі летась у судах Беларусі.
Пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачваньне па 1364 крымінальных справах «аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасьці», гаворыцца ў прэс-рэлізе Генпракуратуры.
Зь іх 59 судоў па «экстрэмісцкіх» крымінальных справах прайшлі ў выязным парадку.
Адзначаецца, што летась значна вырасла колькасьць пададзеных у суды заяваў аб прызнаньні рэсурсаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі. У 2022 годзе нібыта падалі такіх заяваў 509, у 2023 годзе — 906.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэты матэрыял распаўсюджаны...». Чаму расейскія «іншаземныя агенты» паведамляюць пра свой статус чытачам, а беларускія «экстрэмісты» — не- На сярэдзіну лютага ў Беларусі асобамі, «датычнымі да экстрэмісцкай дзейнасьці», згодна са сьпісам МУС, прызналі 3765 чалавек. У пераліку «экстрэмісцкіх фармаваньняў» на канец 2023 году было 169 суб’ектаў.
- Асобна ў Беларусі існуе сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за распаўсюд і захоўваньне якіх пагражае адміністрацыйная адказнасьць. Гэта сьпіс на 840 старонак. Толькі за апошні год пад адміністрацыйны перасьлед за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапіў 1391 чалавек.