«Я шчыра ёй спачуваю і падтрымліваю яе як жанчына жанчыну. І я паважаю яе рашэньне працягнуць справу мужа», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская ў камэнтары выданьню «Новая газета. Европа».
Ціханоўская назвала ўдаву расейскага апазыцыянэра і палітвязьня Аляксея Навальнага «вельмі моцным чалавекам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я працягну справу Аляксея», — Юлія Навальная выпусціла відэазварот пасьля сьмерці мужа ў калёнііБеларуская палітык пракамэнтавала параўнаньне з Навальнай:
«Я думаю, нас параўноўваюць зь Юліяй праз нашых мужоў. Яны кінулі выклік дыктатарам і за гэта пацярпелі. Канешне, сытуацыі ў Беларусі і Расеі розныя. У Беларусі ў 2020 годзе прайшлі выбары, на якіх мяне падтрымала большасьць, і менавіта гэта дало мне права і магчымасьць прадстаўляць беларусаў».
На думку Ціханоўскай, палітычны шлях Навальнай залежыць «ад яе самой, каманды, ад згуртаванасьці расейскай апазыцыі»:
«Я думаю, многія хочуць чуць голас няпуцінскай Расеі, дзяржавы, якая паважае суседзяў, іх сувэрэнітэт і ідэнтычнасьць, супраць імпэрскасьці ў любой форме».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь Юліяй Навальнай. ФОТАСьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь Юліяй Навальнай 16 лютага ў Мюнхэне. Перад гэтым яна заявіла, што Навальнага «мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым».
Аляксей Навальны памёр 16 лютага ў папраўчай калёніі «Палярны воўк» у пасёлку Харп Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі Расеі. Яму было 47 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што значыць сьмерць Навальнага для Расеі і Беларусі. Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам