2 гады «хіміі» машыністу за камэнтары ў Telegram
19 лютага стала вядома, што ў судзе Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці асудзілі Дзяніса Носава паводле ч. 1 арт. 368 («Абраза прэзыдэнта») Крымінальнага кодэксу, паведамляюць праваабаронцы. Судзьдзя Тацяна Семянкевіч прызначыла Дзянісу два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»).
Жыхара пасёлка Новы Сьвержань абвінавацілі ў тым, што ён, знаходзячыся на працоўным месцы ў кабіне прыгараднай электрычкі, напісаў пад публікацыяй у тэлеграм-канале камэнтар у адрас Лукашэнкі, які суд палічыў абразьлівым.
Падчас працэсу апыталі сьведку, памочніка машыніста, які паведаміў, што Дзяніс Носаў не паведамляў яму пра напісаны камэнтар.
Пасьля абвяшчэньня выраку мужчыну вызвалілі ў зале суду. У яго канфіскавалі тэлефон «як сродак зьдзяйсьненьня злачынства».
Дзяніс Семянкевіч мае сярэднюю спэцыяльную адукацыю і працуе машыністам электрацягніка рэгіянальных ліній у Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 лютага: ганаровую выпускніцу БДУ асудзілі на 5 гадоў калёніі за данатыУ Берасьці палітвязьню прысудзілі два гады калёніі. Суд праходзіў у СІЗА
14 лютага Маскоўскі суд Берасьця разгледзеў крымінальную справу супраць 40-гадовага Канстанціна Саламіюка. Судзьдзя — Марына Скалковіч.
Саламіюка судзілі паводле ч. 1 арт. 368 КК за публічную абразу Лукашэнкі, суд праходзіў у СІЗА, піша «Берасьцейская вясна».
Да суда мужчыну выставілі яшчэ і арт. 369 КК («Абраза прадстаўнікоў улады»), але з прычыны заканчэньнгя тэрміну даўнасьці гэты артыкул зьнялі. У выніку мужчыну судзілі за некалькі інтэрнэт-камэнтароў, у якіх нэгатыўна ацэньваўся Лукашэнка.
Саламіюку прысудзілі 2 гады пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 лютага: у Лунінцы за «лайкі» арыштавалі 74‑гадовага пэнсіянэра; у Слоніме затрымалі актывіста Алеся Масюка
У Менску асудзілі двух мясцовых жыхароў за ўдзел у акцыі 2020 года
Суд Савецкага раёна Менска прысудзіў мясцовым жыхарам Раману Кур'яновічу і Максіму Бушчыку 3 гады хіміі і 2,5 гады хатняй хіміі адпаведна. Іх абвінавачвалі ў грубым парушэньні парадку (частка 1 артыкула 342 КК), паведамляе «Вясна».
Паседжаньне прайшло 27 сьнежня, але пра яго вынікі стала вядома толькі зараз. Па зьвестках праваабаронцаў, мужчын судзілі за ўдзел у пратэсьце 2020 года.
Акрамя абмежаваньня волі, ім пастанавілі пакрыць шкоду «Мінсктрансу» – 7 580 і 22 500 рублёў для Курʼяновіча і Бушчыка адпаведна.
2 лютага 2024 года Максіма Бушчыка ўнесьлі ў сьпіс людзей, якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 лютага: у Менску асудзілі мастачку; у Бабруйску сілавікі прыходзяць на назіральнікаў на выбарах 2020-га