Сярод пацярпелых 166 асоб.
Суд разглядае крымінальную справу супраць выхавальніка Шумілінскага дзіцячага садка №1, які на працягу 16 гадоў, з 2007 года, неаднаразова зьдзяйсьняў у дачыненьні да малалетніх гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару, заявіў генпракурор Беларусі Андрэй Швед у Палаце прадстаўнікоў.
Пацярпелымі прызналі 166 асоб, піша БелТА.
Таксама, дадаў Швед, расьсьледуецца крымінальная справа па факце бязьдзейнасьці ў дачыненьні да загадчыцы дзіцячага садка, якая ігнаравала падазрэньні бацькоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яна не піла, але з галавой стала не ў парадку». Што вядома пра трагедыю ў Воршы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што зрабіла дзяржава, каб уратаваць дзяцей у Воршы