36-гадовая Ірына Куранкова, падазраваная ў нядаўнім забойстве чатырох дзяцей, памерла ў шпіталі, дзе знаходзілася апошнія дні. Пра гэта паведаміў сайт orsha.eu са спасылкай на крыніцы, зьвязаныя зь сям’ёй жанчыны.
14 лютага ў кватэры дома № 3 па вуліцы Завадзкага ў Воршы знайшлі целы чатырох дзяцей. Яны былі задушаныя. Дзьверы адчыніла сваімі ключамі бабуля дзяцей, бо ніхто знутры не адчыняў. Ірына Куранкова пасьля спрабавала скончыць жыцьцё самагубствам, парэзаўшы сабе вены.
Жанчыну ўратавалі, яе далейшы лёс быў невядомы — або суд і турэмны тэрмін, або лячэньне ў псыхіятрычнай лякарні. Адказ на ўсе пытаньні мелі даць экспэртызы, але падазраваная сканала ў шпіталі ўвечары 16 лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яна не піла, але з галавой стала не ў парадку». Што вядома пра трагедыю ў ВоршыРаней Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу аб забойстве заведама малалетніх (п. 1,2 ч. 2 арт. 139 КК).
У афіцыйным відэапаведамленьні Генэральная пракуратура заяўляла, што сям’ю правяралі тры разы, апошняя праверка, праведзеная ў студзені, выявіла сыстэматычны недахоп ежы ў малых дзяцей і іншыя кепскія ўмовы пражываньня. Камісіі зьбіралася забраць дзяцей у маці. Агулам у Ірыны Куранковай былі шасьцёра дзяцей ад розных мужчын, аднаго бацьку накіроўвалі ў Лячэбна-працоўны прафілякторый.
Двое дзяцей выжылі дзякуючы таму, што ў трагічны дзень былі ў бабулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што зрабіла дзяржава, каб уратаваць дзяцей у Воршы