У Менску затрыманы кіраўнік ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук.
Ён зьбіраўся ўскласьці кветкі каля расейскай амбасады ў Менску — ушанаваць памяць расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Пра гэта паведамляе Эўрарадыё.
Кучук пасьпеў паведаміць, што каля амбасады знаходзіцца шмат супрацоўнікаў АМАП. Вядома, што пасьля затрыманьня яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былога старшыню ліквідаванай партыі «Зялёныя», які хацеў удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, нават не зарэгістраваліПадчас сёлетніх выбараў Кучук спрабаваў зарэгістраваць ініцыятыўную групу па збору подпісаў за яго кандыдатуру ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, аднак у рэгістрацыі было адмоўлена.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі паведамілі пра сьмерць палітвязьня Навальнага ў калёніі. Што вядома цяпер ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Навальнага забіў пуцінскі рэжым». Рэакцыі беларускіх палітыкаў і праваабаронцаў