«Ну памёр і памёр» — прапагандысты Лукашэнкі пра сьмерць Навальнага

Аляксей Навальны.

Прапагандысты беларускага рэжыму пракамэнтавалі сьмерць Навальнага.

Ксенія Лебедзева, аглядальніца БТ:

«Ён хацеў пахаваць Расею, але Расея пахавае яго».

Людміла Гладкая, аглядальніца «Беларусь сегодня»:

«Ну памёр і памёр. Навальны. Гэта жыцьцё».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародныя рэакцыі на сьмерць Навальнага: «Мы ашаломленыя»

Кіраўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч адрэагаваў на заяву генэральнага сакратара NATO Енса Столтэнбэрга, які сказаў, што ў сувязі са сьмерцю Навальнага Расея павінна адказаць на сур’ёзныя пытаньні:

«А ці не пайсьці вам на...? Хто вы такія, каб перад вамі рабіць справаздачу?»

Аляксандар Шпакоўскі, дарадца-пасланьнік амбасады Беларусі ў Расеі:

«Сьмерць блогера Навальнага ў папраўча-працоўнай калёніі ня стане трыгерам для дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Расеі».

Рыгор Азаронак, аглядальнік тэлеканалу СТБ:

«Цяпер зразумела, чаму да так званых „вязьняў“ ні ў якім выпадку нельга падпускаць ніякіх адвакатаў і дазваляць ім атрымліваць лісты і пасылкі? Заходнія спэцслужбы ў спосабах ліквідацыі людзей маюць звышвытанчаныя навыкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юлія Навальная: Пуцін і яго атачэньне вельмі хутка панясуць адказнасьць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Навальнага забіў пуцінскі рэжым». Рэакцыі беларускіх палітыкаў і праваабаронцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі паведамілі пра сьмерць палітвязьня Навальнага ў калёніі. Што вядома цяпер