Юлія Навальная зрабіла заяву з нагоды паведамленьняў пра сьмерць мужа на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы:
«Я ня ведаю, верыць ці не тым жудасным навінам, якія мы атрымліваем толькі зь дзяржаўных крыніц у Расеі. Доўгія гады мы ня можам верыць Пуціну і пуцінскаму ўраду, яны заўсёды хлусяць.
Але калі гэта праўда, я хачу, каб Пуцін, усё ягонае атачэньне, ягоныя сябры ведалі, што яны панясуць за тое, што яны зрабілі з нашай краінай, з маёй сям’ёй, з маім мужам, адказнасьць. І гэты дзень настане вельмі хутка. І я хачу заклікаць усю сусьветную супольнасьць, людзей ва ўсім сьвеце, каб мы разам згуртаваліся і перамаглі гэтае зло, перамаглі жахлівы рэжым у Расеі. І гэты рэжым, і Ўладзімір Пуцін павінны панесьці пэрсанальную адказнасьць за тое, што яны зрабілі з нашай краінай у апошнія гады».
Сёньня ўлады Расеі паведамілі, што расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны раптоўна памёр у турме.