Дакладныя абставіны сьмерці палітыка нестарога веку пакуль невядомыя. Але відавочна, што сьмерць стала альбо вынікам невыносных умоваў зьняволеньня, альбо прамога забойства. Крэмль ужо спрабаваў забіць, атруціць Навальнага, але тады ён выжыў. З другой спробы атрымалася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі паведамілі пра сьмерць палітвязьня Навальнага ў калёніі. Што вядома цяперСьмерць Аляксея Навальнага вельмі падобная да сьмерцяў беларускіх палітвязьняў Вітальда Ашурка і Алеся Пушкіна. «Няма чалавека — няма праблемы», — як казаў Сталін.
І змрочная аналёгія з катаваньнямі ў калёніі Віктара Бабарыкі таксама напрошваецца. Бо, як і Бабарыка, Навальны і за кратамі заставаўся лідэрам, рэальнай альтэрнатывай аўтарытарнаму рэжыму ў сваёй краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вязьні бачылі яго праз вакно зь перабінтаванай галавой». Былы зьняволены Наваполацкай калёніі расказаў пра Віктара БабарыкуЧэргі, якія ў Расеі выстройваліся з ахвотных паставіць подпіс за кандыдата Барыса Надзеждзіна, сьведчылі, што расейскае грамадзтва яшчэ жывое, што час Навальнага можа яшчэ і прыйсьці. Выяўляецца, што час жывога Навальнага ўжо не настане. А як сымбалю, як ахвяры — мо і прыйдзе.
У сьвятле сёньняшняга паведамленьня рашэньне Навальнага вярнуцца зь Нямеччыны пасьля лячэньня ад атручваньня выглядае як ахвяра сабой, як ягоны шлях на ўласную Галгофу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Навальнага забіў пуцінскі рэжым». Рэакцыі беларускіх палітыкаў і праваабаронцаўНавальны быў увасабленьнем жаданьняў, веры мільёнаў расейцаў у тое, што іх краіна можа быць іншай. І яго пакутніцкая сьмерць можа стварыць цуд і зрабіць дзейснай гэтую веру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксей Навальны заявіў, што вернецца ў Расею 17 студзеня, нягледзячы на пагрозу зьняволеньня