Сілавікі затрымалі былую працаўніцу Вярхоўнага Савету і Савету міністраў Беларусі. Відэа з жанчынай апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
Як паведамляе «Вясна», у відэа жанчына гаворыць, што ў 1990-х гадах працавала ў Вярхоўным Савеце і Савеце міністраў Беларусі, а пасьля працавала ў розных часопісах.
Жанчына распавядае, што прысутнічала на некалькіх маршах у 2020 годзе, абмяркоўвала з сябрамі з Украіны і Ізраіля палітыку і «падпісаная на некалькі каналаў».
Па якім артыкуле затрымана жанчына, невядома. Аўтары канала пішуць, што яе арыштавалі на 15 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Па сьмяротным артыкуле». За здраду дзяржаве судзяць падпалкоўніка, які «перажываў за Ўкраіну»