Ціханоўская выступіць у асноўнай праграме канфэрэнцыі. Асноўныя тэмы яе выступаў — роля Беларусі ў рэгіянальнай бясьпецы, падтрымка грамадзянскага супраціву ў Беларусі, як зрабіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі эфэктыўнымі, эўрапейская будучыня Беларусі, а таксама пытаньні бягучай палітычнай і сацыяльнай сытуацыі ў Беларусі, рэпрэсіі супраць беларускага народа, праблемы ціску з боку Расеі і пагрозы, зьвязаныя з разьмяшчэньнем ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
У рамках візыту на канфэрэнцыю ў Ціханоўскай ужо заплянаваныя сустрэчы з
- памочнікам дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Джэймсам О’Браянам,
- прэзыдэнтам Парлямэнцкай асамблеі NATO Міхалам Шчэрбай,
- памочнікам генсакратара NATO у палітычных пытаньнях і палітыцы бясьпекі Барысам Руге,
- міністрам замежных спраў Мальты Янам Боргам,
- міністрам замежных спраў Ісьляндыі Б’ярні Бэнэдыктсанам,
- міністаркай замежных спраў, адукацыі і спорту Ліхтэнштэйну Дамінік Хасьлер,
- прэзыдэнтам кампаніі Signal Foundation Мэрэдыт Уітакер,
- амэрыканскай сэнатаркай Джын Шахін,
- журналісткай і пісьменьніцай Эн Эплбаўм,
- экс-спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі,
- былы прэмʼер-міністрам Канады Стывэнам Харпэрам (узначальваў урад у 2006–2015 гг.),
- былой кіраўніцай Дзярждэпартамэнту ЗША (2009–2013) Гілары Клінтан.
Будзе таксама некалькі непублічных сустрэч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хаўрусьнік і суагрэсар. У дакладзе Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы апісалі ролю Беларусі ў агрэсіі Расеі супраць УкраіныПадчас сваіх выступаў на Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы Ціханоўская будзе казаць пра
- небясьпеку прапаганды і гібрыдныя атакі ў Беларусі на панэльнай дыскусіі «Куды цяпер? Шляхі выхаду з кібэр-галаваломак»,
- пра беларускую і эўрапейскую рэгіянальную бясьпеку — на круглым стале ISANS,
- аб пагрозе дэмакратыі — на абедзе GLOBSEC «Абарона дэмакратыі: як супрацьстаяць інфармацыйным маніпуляцыям»,
- аб супрацоўніцтве паміж сабой аўтарытарных лідэраў — у дыскусіі на тэму «Аўтакраты Inc. vs. Абʼяднаныя дэмакраты: Як перайграць дрэнных хлопцаў (Bad Guy)»,
- пра зьнешнюю палітыку аўтарытарнага рэжыму — падчас дыскусіі за вячэрай «Бясьпека задушаная? Як адказаць на аўтарытарны выклік?»;
- пра грамадзянскі супраціў — на сэсіі «Голасы грамадзянскага супраціву».
Таксама Ціханоўская прыме ўдзел у івэнце, які называецца вячэра Рэйгана-Тэтчэр, арганізаваным сумесна IDU і IRI, а таксама ў сустрэчы з Google.
Мюнхенская канфэрэнцыя аб бясьпецы — штогадовы міжнародны форум, які праводзіцца з 1963 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы: «Прайграюць усе?»