Дата дня
15 лютага 1989 году завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістану. Беларусь, паводле афіцыйных зьвестак, страціла ў той вайне больш за 700 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Загінулі ні за што. Нявывучаныя ўрокі афганскай вайныДзень у гісторыі
1386 — вялікі князь літоўскі Ягайла ў Вавельскім катэдральным саборы Кракава ахрышчаны ў каталіцтва і стаў польскім каралём Уладзіславам ІІ.
1563 — падчас Лівонскай вайны войска Івана Грознага захапіла Полацак. Да свайго тытулу цар загадаў дадаць і «Вялікі князь Полацкі».
2011 — на ўсходзе Лібіі пачаліся дэманстрацыі супраць аўтарытарнага рэжыму Муамара аль-Кадафі.
У гэты дзень нарадзіліся
1564 — Галілео Галілей, італьянскі фізык, матэматык, астраном і філёзаф.
1890 — Леакадзія Раманоўская, сястра Янкі Купалы, папулярызатарка ягонай творчасьці.
1904 — Ларыса Александроўская, опэрная сьпявачка і рэжысэрка, народная артыстка Беларусі.
1923 — Аляксандар Грыгор’еў, дысыдэнт, удзельнік антысавецкага падпольля, палітычны вязень.
1931 — Георгi Паплаўскi, народны мастак Беларусі.
1934 — Уладзімер Кармілкін, журналіст, фатограф, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху.
1945 — Яўген Сахута, мастацтвазнаўца, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Міністэрства культуры Беларусі.
1959 — Пятро Васючэнка, пісьменьнік і навуковец.
У памяці
1857 — Міхал Глінка, расейскі кампазытар.
1863 — у баі на Берасьцейшчыне загінуў Станіслаў Сангін, паўстанец, паплечнік Кастуся Каліноўскага.
1958 — Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч, тэоляг, публіцыст.
1975 — Міхал Сапоцька, каталіцкі сьвятар, спаведнік сьв. Фаўстыны Кавальскай.
2022 — Павал Жук, беларускі выдавец незалежнага друку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр Павал Жук, выдавец газэт «Свабода», «Наша ніва» і «Навіны», які стварыў альтэрнатыву афіцыйнай прапагандзе