Звольнілі завуча зь Бярозаўкі, якую затрымлівалі на вачах шакаваных вучняў
Завуча СШ № 1 гораду Бярозоўка Алу Чуйко звольнілі з працы, пасьля таго як знайшлі падпіскі на «дэмакратычныя каналы», паведамляюць лідзкія праваабаронцы.
Паводле інфармацыі канала, завуч Ала Чуйко зарэкамэндавала сябе як прыхільніца Лукашэнкі, была ў камісіі на рэфэрэндуме 2022 году, і яе зьбіраліся паставіць у камісію на сёлетнія выбары дэпутатаў. Аднак, калі яе пачалі правяраць на ляяльнасьць рэжыму і падпіскі ў сацыяльных сетках, дык знайшлі падпіскі на дэмакратычныя каналы.
Алу Чуйко затрымалі 30 студзеня на вачах у шакаваных вучняў. Ёй далі штраф 1200 рублёў за «захоўваньне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Затрымалі віцебскага відэаблогера Віталя Ўсьціновіча
У Віцебску за камэнтары затрымалі блогера Віталя Ўсьціновіча, стваральніка вобраза «дзядулі Шаўшэнка» і сатырычнага сэрыялу «Ябатькины новости». Відэа зь ім зьявілася ў канале сілавікоў, паведаміла Вясна.
На відэа ён кажа, што яго завуць Віталь Усьціновіч, у ягонага каналу 48 тысяч падпісчыкаў, а затрымалі яго за камэнтары.
Як паведаміла «Наша ніва», на аватарцы ў ягоным канале цяпер зьявіўся дзяржаўны герб, туды залілі відэа сілавікоў зь ім.
У 2022 годзе Віталь Усьціновіч правёў трое сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня, а пасьля вызваленьня не атрымаў назад сваёй тэхнікі. У якім статусе Усьціновіч цяпер, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 лютага: затрымалі супрацоўнікаў «Газпрам трансгаз Беларусь»Сілавікі затрымалі дзьвюх супрацоўніц «МТБанку»
Як паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна», адна з жанчын на відэа сілавікоў паведаміла, што разам з калегай выходзіла на акцыю пратэсту 16 жніўня 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 студзеня: У Баранавічах затрымалі чатырох чалавек за ўдзел у пратэсьце 2020 годуУ Берасьці затрымалі беларуса, які вярнуўся з Польшчы
Пра затрыманьне беларуса, які вярнуўся з Польшчы, паведаміў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал. Як вынікае зь відэа, мужчыну затрымалі, калі ён выходзіў з пад'езда.
У чым яго падазраюць і што зь ім цяпер, не паведамляецца.
Гомельскага актывіста Васіля Палякова зноў асудзілі
У Гомлі 9 лютага над Васілём Паляковым адбыўся другі запар судовы працэс паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік праваабаронцам пакуль не вядомы.
Васіля Палякова затрымалі падчас студзеньскага рэйду сілавікоў на сваякоў палітзьняволеных і былых палітвязьняў. Тады яго асудзілі на 15 сутак арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 2 лютага: дэпутата з Заслаўя абвінавацілі ў фінансаваньні «экстрэмізму»; затрымалі лекара з ЛАДЭ