У ноч на 24 лютага 2022 году Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну. Улады Беларусі падтрымалі яго і пачалі караць грамадзян за антываенныя пратэсты. Агулам за праяву антываеннай пазыцыі затрымлівалі ня меней за 1671 чалавека.
Па стане на 23 лютага 2024 года ў Беларусі праваабаронцы «Вясны» налічылі 13 асуджаных за дывэрсіі на чыгунцы агулам на 199,5 гадоў няволі.
- Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», за перадачу фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі ў СМІ асуджаныя ня меней за 37 асобаў,
- за намер ваяваць на баку Украіны пакараныя як мінімум 15 чалавек.
- Ня меней за 38 асобаў зазналі перасьлед за публічнае асуджэньне расейскай агрэсіі і праяву салідарнасьці з Украінай,
- 14 асобаў асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам.
- За першыя паўтара месяца вайны за антываенныя акцыі ў Беларусі затрымалі больш за 1500 чалавек.
- Агулам за праяву антываеннай пазыцыі затрымлівалі ня меней за 1671 чалавека.
- Зь іх 94 асобы асуджаныя паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.
Затрыманьні і катаваньні за ўдзел у антываенных акцыях
Самыя масавыя антываенныя акцыі па ўсёй Беларусі прайшлі 27 і 28 лютага 2022 году. За два дні ў Беларусі затрымалі больш як 1100 чалавек.
Удзельнікаў антываенных акцый перасьледавалі за адзеньне і сымболіку жоўта-блакітных колераў, за надпіс «Не вайне» на адзеньні, за ўскладаньне кветак каля ўкраінскай амбасады ў Менску.
Беларусы пратэставалі ня толькі ў сталіцы, але і ў большасьці рэгіёнаў краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэйкаваму партызану» зь Ліды зьменшылі тэрмін пакараньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Думалі, што іх цягнікі будуць кідаць пад адхон». Як беларускія партызаны на тыдзень спынілі расейскія эшалёны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За намер зрабіць дывэрсію на чыгунцы двух жыхароў Мазыра асудзілі на 14 і 16 гадоў калёніі. Расказваем падрабязнасьці