Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьціў конкурс для маладых аўтараў

Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьціў літаратурны конкурс да 100-годзьдзя Васіля Быкава. Прыз — выданьне кнігі.

Да ўдзелу запрашаюць маладых аўтараў і аўтарак да 35 гадоў, якія працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская, тэматыка не абмежаваная.

Каб паўдзельнічаць у конкурсе, трэба даслаць рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx (.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыць анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца.

Заяўкі на конкурс можна падаваць да 1 чэрвеня 2024 году.

Падсумаваньне вынікаў і абвяшчэньне пераможцаў адбудзецца 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава. Пераможцы ў якасьці прыза атрымаюць магчымасьць выдаць сваю кнігу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьміцер Вішнёў пра тое, як беларускаму пісьменьніку прабіцца да замежных чытачоў

Сёлета ў лютым конкурс рукапісаў для маладых літаратараў таксама абвясьціў фэстываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Конкурс праводзяць у трох намінацыях: творы для дзяцей і падлеткаў; нон-фікшн і дакумэнтальная проза; дэтэктыў, фантастыка, прыгоды, фэнтэзі. Прыз у кожнай намінацыі — выданьне рукапісу-пераможцы папяровай кнігай.

Пра ўмовы конкурсу можна пачытаць тут, дэдлайн — 18 лютага 2024 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найлепшыя кнігі для дзяцей і падлеткаў: абвясьцілі кароткі сьпіс намінантаў на літаратурную прэмію Цёткі