Аляксандар Лукашэнка заявіў аб неабходнасьці спыненьня выезду выпускнікоў беларускіх школ на навучаньне за мяжу.
«Задачу ведаеце: наша моладзь павінна вучыцца і працаваць тут. І спыняйце бегаць да мяне зь нейкімі чарговымі навацыямі. Народ разброду і хістаньні ў адукацыі ня прыме», — працытавала Аляксандра Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА зь ягонай сустрэчы з рэктарскім складам 13 лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў, дзе вучыцца ягоны сын Мікалай і як той дапамагаў у перамовах з УкраінайПаводле яго, да 1 верасьня кіраўнікі вышэйшых навучальных устаноў павінны ўхваліць неабходныя рашэньні і спыніць «усялякае ўцякацтва за межы краіны».
«Гэта што за мода? Ці аб’ектыўны выбар? Гэта будучая эліта дзяржавы. Нашай дзяржавы. Як вы за іх змагаецеся? Канкрэтнае пытаньне, на якое я хацеў бы пачуць канкрэтны адказ. Вядома, яны могуць вярнуцца, але з цалкам перавернутай сьвядомасьцю», — заявіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея ці Эўропа? Даведаліся, якія замежныя ВНУ часьцей выбіраюць беларускія выпускнікіЛукашэнка лічыць, што для выпускнікоў прыярытэтамі мусяць быць БДУ, БНТУ, мэдычныя ўнівэрсытэты.
«Вашы выпускнікі павінны дакладна ўсьведамляць і разумець, што наша вышэйшая адукацыя ў Беларусі лепшая. Многія, хто ўцёк туды па адукацыю, хутка пачынаюць разумець розьніцу. Шмат хто вяртаецца, але ня ўсе. Гэтага хістаньня быць не павінна», — заявіў ён.
Лукашэнка выказаў незадаволенасьць тым, што на працу ў навучальныя ўстановы прымаюць «учорашніх хістальнікаў «рэжыму».
«Вы першыя адказваеце за нацыянальную бясьпеку і несяце адказнасьць за захаваньне сувэрэнітэту краіны. Калі сярод вас дагэтуль працуюць людзі, якія не падзяляюць нашы падыходы і нашу палітыку, дзяржаўную ідэалёгію, калі вы працаўладкоўваеце ўчорашніх хістальнікаў „рэжыму“, то якія высновы я павінен рабіць пра вас? Пытаньне для абдумваньня і ўхваленьня рашэньняў», — падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.
Выкладчыкі, паводле яго, павінны быць «узорамі патрыятызму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ВНУ выставілі новыя цэны за навучаньне. Наколькі яны ўзрасьлі?
«Траціну стагодзьдзя таму нам удалося прайсьці па краі прорвы, не зьвярнуўшы з дарогі, якую пракладалі нашы продкі. Паглядзіце на тых, хто зьвярнуў з гэтай дарогі, — Прыбалтыка, Украіна і іншыя. Загубілі прамысловасьць і сельскую гаспадарку. Куды рыхтаваць кадры? Зразумела: для тых краін, на чые падачкі жывуць. Вось такая нацыянальная ідэя. Гэта ня наш шлях», — заявіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнялі дырэктараў школ, забаранілі пісаць пра лета. Як у Горадні змагаюцца з паступленьнем выпускнікоў за мяжу