«Коля цяпер у Кітаі вучыцца, у Пэкінскім унівэрсытэце», — сказаў Лукашэнка ў інтэрвію расейскай журналістцы Вользе Скабеевай.
Гаворачы пра свайго малодшага сына, Лукашэнка расказаў таксама, што той «дапамог арганізаваць тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім», пасьля якой той нібыта ўрэшце пагадзіўся правесьці перамовы з расейскім бокам на тэрыторыі Беларусі.
Лукашэнка сказаў, што Мікалай да гэтага часу «падштурхоўвае да арганізацыі перамоваў».
«Кажу: я разумею, але ты яшчэ ня ўсё разумееш», — сказаў Лукашэнка пра сваю рэакцыю на прапановы сына.
Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну два раўнды перамоваў паміж украінскім і расейскім бокам праходзілі на тэрыторыі Беларусі.