У сацсетцы Х былы прэзыдэнт Манголіі паказаў «гістарычную мапу» сваёй краіны.
«Пасьля размовы Пуціна. Я знайшоў гістарычную карту Манголіі», – напісаў ён у сацсетцы X.
І дадаў: «Не хвалюйся, мы мірная і свабодная нацыя», дадаў ён.
Твіт пачыталі больш за 2,5 млн разоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі апазыцыйны палітык патрабуе прыцягнуць Пуціна да адказнасьці па артыкуле «Рэабілітацыя нацызму»У нядаўнім інтэрвію Такеру Карлсану прэзыдэнт Расеі сярод іншага заявіў, што менавіта палякі назвалі Ўкраінай цяперашнія сучасныя ўкраінскія землі і пачалі іх «апалячваць».
«Дык вось палякі ўсяляк апалячвалі і ў прынцыпе ставіліся да гэтай часткі рускіх земляў дастаткова жорстка. Усё гэта прывяло да таго, што гэтая частка рускіх зямель пачала змагацца за свае правы. І пісалі лісты ў Варшаву, патрабуючы выкананьня іхных правоў», — дадаў Пуцін.
Пры гэтым Пуцін прапанаваў Такеру Карлсану перадаць адпаведныя дакумэнты, якія пацьвярджаюць гэтую гісторыю, але журналіст адказаў: «Я ня думаю, што вы нешта выдумляеце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекцыя, падобная да інтэрвію. Пра што не сказаў Пуцін